У Менску пройдзе вялікі фестываль сучаснага мастацтва


З 27 красавіка па 20 траўня ў Менску ўпершыню адбудзецца Міжнародны фестываль сучаснага мастацтва «Арт-Менск».

Фестываль ахопіць шмат пляцовак і тэмаў. У межах гэтага праекту менчукі пазнаёмяцца не толькі з беларускім сучасным мастацтвам, але і з працамі мастакоў з Эстоніі, Літвы, Латвіі і Расеі.

Цэнтрам увагі стане праект, які будзе рэалізаваны ў Палацы мастацтва. Для яго стварэння запрошаны незалежны італьянскі арт-крытык і куратар, які спецыялізуецца на даследаванні актуальных арт-практык, Стэфана Антанэлі. Ён жа курыраваў выставу Banksy ў Рыме ў 2016 годзе.

Спіс пляцовак фестывалю:

  • Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва) – уваход па квітку ў музей.
  • Нацыянальная бібліятэка Беларусі – уваход па чытацкім білеце.
  • Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь – уваход па квітку.
  • Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура – уваход па квітку.
  • Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў – уваход бясплатны.
  • Мастацкая галерэя «БелАрт» – уваход бясплатны.
  • Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» – кошт удакладняецца.
  • Галерэя «ДК» – уваход бясплатны.
  • Галерэя «АртПорт» – уваход бясплатны.
  • Галерэя Blique – уваход бясплатны.
  • Галерэя A & V – уваход бясплатны.
  • Галерэя «Прадмесце» – уваход бясплатны.

КА, belsat,eu, паводле afisha.tut.by

Стужка навінаў