Абмеркаванне пройдзе ў менскім «Press Club Belarus» (вул. Веры Харужай, 3–601) 4 снежня а 19:00.
Падзею арганізоўвае Фонд Барыса Нямцова супольна з Аналітычным цэнтрам Юрыя Левады пры падтрыманні Міністэрства замежных справаў Нямеччыны. Маладых жыхароў буйных гарадоў Расеі, Украіны і Беларусі запыталі, якой яны бачаць сваю будучыню.
Сярод пытанняў: хацелі б яны з’ехаць у іншую краіну часова, каб атрымаць адукацыю і досвед, або адразу эміграваць?
Спікеры – каардынатары і кіраўнікі адукацыйных праграмаў і студэнцкіх арганізацыяў, палітычныя тэхнолагі, актывісты.
Мадэратар дыскусіі: Франак Вячорка – журналіст і медыяменеджар, крэатыўны дырэктар радыё «Свабода».
На адкрытую дыскусію ў «Прэс-клуб» запрашаюць моладзь, якая хоча абмеркаваць будучыню Беларусі ў свеце глабальнай канкурэнцыі.
Сёння МУС паведаміў, што ў 2018 годзе каля 5000-6000 беларусаў падалі дакументы для выезду на пастаяннае месца жыхарства за мяжу. Аднак беларусаў, якія пераязджаюць у іншыя краіны, больш – шмат хто не афармляе паперы для выезду на ПМЖ.
ДР belsat.eu