У Менску прайшоў марш міліцыі


У святочным шэсці ўзялі ўдзел усе міліцыянты – ад даішнікаў да кінолагаў.

4 сакавіка беларуская міліцыя святкуе стагоддзе. У Менску праходзяць святочныя ўрачыстасці, у якіх бяруць удзел кіраўнікі дзяржаўных органаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў, дыпламатычны корпус і кіраўнік краіны.У Менск прыбылі каля 20 дэлегацый з-за мяжы, у тым ліку з такіх краінаў, як Кітай, Расея, В’етнам, Сербія, Польшча, Азербайджан, ААЭ, Катар.

Больш за 1,2 тыс. чалавек ў святочных строях і 46 адзінак аўтамабільнай і мотатэхнікі прайшлі святочным маршам па Кастрычніцкай плошчы. У парадным страі па цэнтры Менску прайшлі таксама 17 пешых парадных разлікаў з самых розных падраздзяленняў МУС – ад даішнікаў да жаўнераў роты ганаровай варты і міліцыянтаў-кінолагаў.

Таксама ў шэсці ўзялі ўдзел 12 парадных разлікаў спецыяльнай тэхнікі – ад рарытэтных патрульных машын да бронетранспартэраў.

ДД

Стужка навінаў