15:35 Мітынг афіцыйна скончаны. Удзельнікі і арганізатары сыходзяць з Курапатаў. Затрыманняў не было.
Выступае сябры КХП-БНФ Алесь Чахольскі. Прамову Зянона Пазняка чытаюць з паперы. #Дзяды2016 pic.twitter.com/aaT6Da7a4g
— Belsat TV (@Belsat_TV) October 30, 2016
#Дзяды2016 pic.twitter.com/ajP8WgEIIS
— Belsat TV (@Belsat_TV) October 30, 2016
12:20 У калоне ўжо каля 200 чалавек. Усё праходзіць спакойна. Удзельнікі адзначаюць, што шэсце суправаджаюць «цітушкі».
12:30 Калона ўдзельнікаў шэсця мінавала Нацыянальную бібліятэку. Удзельнічаюць каля 100 чалавек. Людзі ідуць з бел-чырвона-белымі сцягамі і знічамі. Вылучаецца расцяжка анархістаў.
Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ «Адраджэнне» 30 кастрычніка праводзіць жалобную акцыю, прымеркаваную да Дзядоў – дня памяці продкаў.
Акцыя дазволеная Менгарвыканкамам. Збор удзельнікаў пачаўся аб 11:00 на пляцоўцы каля гадзіннікавага заводу «Прамень». З 11:30 да 15:00 запланаванае шэсце да ўрочышча Курапаты, дзе да 17:00 пройдзе мітынг.
Маршрут шэсця
Арганізатары заклікаюць удзельнікаў прыносіць з сабой бел-чырвона-белыя сцягі, кветкі, знічкі і расцяжкі.
Пасля мітынгу ў Курапатах усталююць драўляны крыж, які ўдзельнікі шэсця будуць несці ўвесь шлях да Курапатаў.
Глядзіце таксама >>> Раманоўскі: Гулаг навучыў нас Стакгольмскаму сіндрому
Курапаты – самае вядомае месца масавага пахавання сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі.
НМ/ХМ/ДР belsat.eu