У Менску пікетавалі супраць закону пра адтэрмінаванне


Адзіночны пікет у Менску.
Фота: Вольга Васільева / Belsat.eu

26 жніўня ў сталічным Кіеўскім скверы прайшоў новы пікет супраць змянення закону пра адтэрмінаванне ад вайсковай службы.

Відэа
У Менску прайшоў пікет супраць адтэрміновак ад войска
2019.08.19 21:39

Пікет быў заяўлены на дзесяць чалавек, але фактычна ў ім удзельнічаў толькі адзін хлопец прызыўнога веку. Ён трымаў у руках плакат пра важнасць навучання ў магістратуры.

Удзельнік пікету.
Фота: Вольга Васільева / Belsat.eu

Таксама падчас пікету да яго падышлі некалькі маладых людзей, якія падпісалі петыцыю супраць зменаў закону.

«Закон датычыць непасрэдна мяне, бо зараз я вучуся ў магістратуры, а на наступны год планаваў паступаць у аспірантуру», – адзначыў адзіны ўдзельнік пікету.

Людзі падпісваюць петыцыю.
Фота: Вольга Васільева / Belsat.eu

За паслугі хуткай і міліцыі, якія стаялі побач, хлопец заплаціць каля 100 рублёў. Менавіта столькі каштуе 15 хвілін пікету.

Аб’ектыў
Прызыўнікі рыхтуюць пратэст супраць закону аб адтэрмінаванні
2019.08.10 22:25

Акцыі праходзяць у межах кампаніі «Вучоба важней». Іх удзельнікі выступаюць за тое, каб прадстаўлялася адтэрміноўка на кожную ступень адукацыі. Такім чынам яны хочуць захаваць бесперапыннасць адукацыі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў