У Менску невядомы «замінаваў» рэстарацыю хуткага харчавання. Інфармацыя не пацвердзілася


Сёння 9 ліпеня каля 7 раніцы ў ГУУС Менгарвыканкаму паступіла паведамленне аб нібыта закладзенай выбухоўцы ў адной з менскіх рэстарацыяў хуткага харчавання. Аб гэтым перадае Telegram-канал МУС.

9 ліпеня невядомы паведаміў аб мінаванні рэстарацыі хуткага харчавання, якая знаходзіцца на праспекце Дзяржынскага ў Менску. На электронную пошту ў ГУУС Менгарвыканкаму прыйшло паведамленне ад невядомага аб нібыта закладзенай выбуховай прыладзе ва ўказаным будынку.

Сапёры ўнутраных войскаў. Фота – «Белсат»

На месца адразу прыбылі саперна-піратэхнічныя і следча-аператыўныя групы ды іншыя службы. Персанал самастойна пакінуў будынак, наведнікаў унутры не было.

Пры абследаванні памяшкання не было знойдзена небяспечных рэчываў. Аднак на месцы працягвае працаваць следча-аператыўная група.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў