У Менску на вуліцы Кальварыйскай пабудуюць шматфункцыйны комплекс, які зойме тры гектары


Каля гандлёвага цэнтру «Карона» на вуліцы Кальварыйскай у Менску хочуць пабудаваць шматфункцыйны комплекс з шматпавярховых паркінгам. Гэтую зямлю прапануюць інвестарам з ільготамі і прэферэнцыямі. Пра гэта паведамляе TUT.by.

Тэрыторыя пад шматфункцыйны комплекс займае плошчу ў тры гектара. Цяпер тут знаходзяцца жылыя дамы і гаспадарчыя пабудовы.

Прыкладныя межы забудовы. Крыніца – realty.tut.by

Шматфункцыйны комплекс можа быць адміністрацыйна-дзелавым, культурна-асветніцкага або гандлёва-бытавым. Побач таксама павінен быць шматпавярховы паркінг мінімум на 900 машын. Ён патрэбны як для жыхароў раёну вуліц Заслаўскай і Танка, так і для наведнікаў планаванага комплексу.

Таму зараз ідзе пошук інвестара, які знясе дома, рассяліць жыхароў і ўзвядзе аб’ект. Складанасцяў шмат, таму ўчастак прапануецца па дзясятаму дэкрэту прэзідэнта – гэта значыць з ільготамі і прэферэнцыямі.

ІІ, belsat.eu, паводле TUT.by

Стужка навінаў