На вуліцы Багдановіча абцяжараны рух транспарту.
Паводле папярэдняй інфармацыі, матацыкліст ехаў па вуліцы Багдановіча ў напрамку Нямігі ў другой паласе. Праз няправільна выбраную хуткасць ён сутыкнуўся з аўтам, якое затрымалася, пасля чаго ўрэзаўся ў тралейбус у першай паласе.
Ніхто не пацярпеў. На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ.
ДР belsat.eu