Інсцэніроўку апошняга пакутніцкага шляху Езуса Хрыста на Галгофу (Крыжовага шляху) ужо шмат дзесяцігоддзяў праводзяць католікі ва ўсім свеце, і Беларусь тут не выключэнне (св. Роха) на Залатой Горцы. Інсцэніроўку традыцыйна наведаў Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Тое, што імпрэза праводзіцца не на сцэне, а на вуліцы каля касцёла, а прысутныя падчас яе ператвараюцца ў непасрэдных відавочцаў прадажнасці Юды ды баязлівасці Пілата дапамагае сталічным вернікам глыбей адчуць пакуты Хрыста. Такім чынам вернікі рыхтуюцца да велікодных святаў.