У Менску эвакуявалі тры гандлёвыя цэнтры праз паведамленне пра мініраванне

У гандлёвых цэнтрах «Галілеа», «Замак» і «DiaMondCity» эвакуацыя. Там працуюць МНС і міліцыя. Невядомая асоба паведаміла пра тое, што гэтыя гандлёвыя цэнтры «замініраваныя», адзначае прэсавая служба МУС.

Паведамленне пра мініраванне праваахоўнікі атрымалі праз электронны ліст. У паведамленні адзначалася, што тры гандлёвыя аб’екты, размешчаныя на тэрыторыі Менску і Менскага раёну – ГЦ «Галілеа», «DiaMondCity» і «Замак», замініраваныя.

Эвакуацыя ў гандлёвым цэнтры «DiaMondCity». Фота: Белсат
Эвакуацыя ў гандлёвым цэнтры «DiaMondCity». Фота: Белсат
Эвакуацыя ў гандлёвым цэнтры «DiaMondCity». Фота: Белсат
Эвакуацыя ў гандлёвым цэнтры «DiaMondCity». Фота: Белсат
Эвакуацыя ГЦ «Замак». Фота: Генадзь Верацінскі, Facebook
Эвакуацыя ГЦ «Замак». Фота: Генадзь Верацінскі, Facebook
Эвакуацыя ГЦ «Замак». Фота: Генадзь Верацінскі, Facebook
Эвакуацыя ГЦ «Замак». Фота: Генадзь Верацінскі, Facebook

Цяпер на месцах працуюць праваахоўнікі і выратавальнікі. Наведнікаў і персанал гандлёвых цэнтраў эвакуявалі.

https://belsat.eu/news/sk-raspachau-chargovuyu-kryminalnuyu-spravu-pa-faktse-ilzheminiravannya-u-mensku/

belsat.eu

 

Hавiны