У Менску будуць судзіць лідара «Маладога фронту»


У Менску мае адбыцца суд над Дзянісам Урбановічам. Лідара «Маладога фронту» затрымалі ўвечары 13 ліпеня падчас курапацкай варты ля рэстарацыі «Паедзем паядзім».

Як паведаміў у «Facebook» сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, на Дзяніса Урбановіча склалі пратакол за дробнае хуліганства. З Курапатаў яго адвезлі ў аддзяленне міліцыі ў Бараўлянах, а адтуль – ізалятар часовага ўтрымання ў Менску на вуліцы Скарыны, 20.

Сябры, вітаю.Рэжым працягвае цкаваць кіраўніка Маладога Фронту Дзяніса Урбановіча.У суботу вечарам яго зноў затрымалі…

Opublikowany przez Павел Севярынец Niedziela, 14 lipca 2019

Суд над актывістам мае адбыцца ці ў панядзелак 15 ліпеня, ці ў аўторак 16-га ў судзе Менскага раёну па адрасе вуліца Маякоўскага, 109а.

Палітык заклікае прыйсці на суд і падтрымаць затрыманага.

Маладафронтаўцам далі вялікія штрафы за пікет у Курапатах

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары