Маладафронтаўцам далі вялікія штрафы за пікет у Курапатах


Актывістаў Маладога фронту, якіх учора, 3 ліпеня, у Курапатах затрымаў АМАП, асудзілі паводле артыкулаў 17.1 (дробнае хуліганства) і 23.34 (непадпарадкаванне міліцыі) КоАП.

Пра гэта сябры арганізацыі паведамілі ў сваім тэлеграм-канале «Менск Малады фронт».

Суд Менскага раёну пакараў Арцёма Кляпца штрафам у памеры 50 і 30 базавых велічыняў адпаведна (агулам парадку 1000 долараў). Віталю Трыгубаву прызначылі штраф у 25 і 20 базавых (1140 рублёў).

Кіраўнік Маладога фронту Дзяніс Урбановіч агулам штрафу на 80 базавых велічыняў. Усяго Малады фронт вымушаны будзе сплаціць каля 2500$.

Сярод затрыманых учора актывістаў быў адзін няпоўнагадовы – Іларыён Трусаў. Хлопцу ўсяго 15. Як паведамляюць маладафронтаўцы, разгляд ягонай справы адбудзецца ў іншы дзень, калі дакладна – пакуль невядома.

***

3 ліпеня чацвёра актывістаў прыцягнулі да брамы рэстарацыі «Паедзем паядзім» у Курапатах бервяно і плакат з чэрапам, касцямі і кухарскай шапкай. Паводле словаў сустаршыні БХД Паўла Севярынца, гэта было зроблена, каб не прапусціць аўтамабілі на тэрыторыю рэстарацыю. Неўзабаве пад’ехаў міліцэйскі мікрааўтобус з АМАПаўцамі і забраў удзельнікаў пікету ў пастарунак.

У Курапатах АМАП затрымаў актывістаў Маладога фронту

КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары