У Курапатах АМАП затрымаў актывістаў Маладога фронту


Сустаршыня БХД Павел Севярынец паведаміў belsat.eu, што ў Курапатах АМАПаўцы затрымалі чатырох маладафронтаўцаў.

«Маладафронтаўцы прыцягнулі на курапацкую варту вялікае бервяно і плакат з чэрапам, касцямі і кухарскай шапкай. Не пускалі машыны – каля дзесяці аўтамабіляў яны спынілі. Праз гадзіну прыкладна прыехала міліцыя, бусік з АМАПам і затрымалі чатырох чалавек», – распавеў belsat.eu Севярынец.

Паводле сустаршыні БХД, затрымалі лідара Маладога фронту Дзяніса Урбановіча, Віталя Трыгубава, Іларыёна Трусава і яшчэ аднаго актывіста.

https://www.facebook.com/ilaryien.trusau/videos/1225041917679091/

З затрыманымі сувязі няма. Дзяніс Урбановіч на званкі карэспандэнта belsat.eu не адказвае.

Аб’ектыў
Першая гадавіна Курапацкай варты
2019.05.31 22:26

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў