У Менскім раёне сын зарэзаў бацьку, які спрабаваў забіць яго і маці


На месцы сваркі.
Фота: t.me/skgovby

Сямейная трагедыя адбылася познім вечарам 2 снежня ў пасёлку Юбілейны Менскага раёну. Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце.

Каля 22.30 у кватэры аднаго з дамоў адбыўся канфлікт паміж п’яным 44-гадовым мужчынам, ягонай жонкай і 22-гадовым сынам. Сварка перамясцілася ў пад’езд, дзе мужчына некалькі разоў ударыў жонку нажом, пасля чаго накіраваўся на сына. Падчас барацьбы 22-гадовы хлопец выхапіў нож і некалькі разоў ударыў бацьку, які ад траўмаў памёр.

Hавiны
У ахвяры хатняга гвалту хочуць адабраць дзіця. Чыноўнікі: мы нікому нічога не вінныя
2019.11.29 15:31

У дачыненні да памерлага распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт.14 ч.1 арт.139 КК.

Следчыя высвятляюць, ці не перавысіў 22-гадовы сын межы неабходнай абароны. У яго дачыненні плануецца прызначыць судова-псіхалагічную экспертызу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў