У Менскім раёне 11-гадовы хлопчык сышоў з дому, яго знайшоў кіроўца маршруткі


У Менскім раёне знік 11-гадовы хлопчык, паведамілі 4 студзеня ва УУС Менаблвыканкаму.

Хлопчык сышоў з дому на вуліцы Фабрычнай у аграгарадку Бальшавік учора каля 17:00. Ягонае месцазнаходжанне невядомае. Хлопчык – вучань 5-га класу Гарадзейскай школы-інтэрнату.

«Мама пакінула яго ненадоўга аднаго дома, па ўсёй верагоднасці ён нейкім чынам дабраўся да Менску, апошні раз яго бачылі каля 19.00 у раёне вул.Шчадрына ў Менску. Раней ён ужо сыходзіў з дому. Можа быць у гандлёвых цэнтраў ці рэстаранах хуткага харчавання», – распавядаў пасля знікнення афіцыйны прадстаўнік УУС Менаблвыканкаму Яўген Сачак.

Пазней стала вядома, што каля 03:00 дзяцёнка прывёз у Савецкае РУУС Менску кіроўца маршруткі.

«Хлопчык ехаў з ім па ўсім маршруце і на канцавым прыпынку не выйшаў. У мужчыны гэта выклікала падазрэнне, ён пачаў размаўляць з дзіцем і зразумеў, што нешта не так, таму даставіў яго ў міліцыю», – распавёў Яўген Сачак.

Кіраўніцтва УУС падзякавала «грамадзянам з актыўнай жыццёвай пазіцыяй за дапамогу ў пошуку дзіцяці».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА, фотаздымак tuvaonline.ru

Стужка навінаў