У менскім «H&M» зноў чэргі: гэтым разам за «люксам»


Папулярная марка адзення «H&M» запусціла супольную калекцыю з люксавым брэндам «Giambattista Valli»: продаж калекцыі пачаўся ва ўсім свеце 7 лістапада. У менскім гандлёвым цэнтры «Галерэя» утварыліся вялікія чэргі – пакупнікам даюць усяго 10 хвілін, каб набыць рэч.

Абмежаванне па часе дзейнічае толькі для новай калекцыі.

Працаўнікі крамы самі выдаюць каляровыя бранзалеты – 14 колераў бранзалетаў па аднаму колеру для кожнай групы з 15 чалавек. Дзякуючы колеру, можна зразумець, калі надыдзе час шопінгу. У кожнай групы ёсць 10 хвілін на пакупкі.

Хаця крама адчыняецца толькі а 9-ай, чаргу за «люксавым» мас-маркетам людзі займалі ўжо ад 7-ай раніцы.

Ахоўнікі і адміністрацыя «Галерэі» перашкаджалі рабіць здымкі карэспандэнтам belsat.eu. «Мы працуем толькі з дзяржаўнымі СМІ», – заявілі яны. Дарэчы, гэткае абмежаванне забароненае заканадаўствам – арт. 198 КК Беларусі прадугледжвае адказнасць за перашкоду прафесійнай дзейнасці журналіста.

Мінулым разам чэргі ў сотні чалавек стаялі тут падчас адкрыцця крамы напрыканцы верасня. У Менску гэта першая і пакуль адзіная крама «H&M».

Hавiны
У Менску на набыццё люксавай калекцыі ад «H&M» дадуць 10 хвілін
2019.11.05 13:11

КА belsat.eu

Стужка навінаў