У Менску на набыццё люксавай калекцыі ад «H&M» дадуць 10 хвілін


Гандлёвая марка «H&M» запусціла супольную калекцыю з люксавым брэндам «Giambattista Valli». Рэчы з калекцыі будуць прадаваць ува ўсім свеце з 7 лістапада, у тым ліку і ў Менску, піша «Кактутжить».

У цэнтры «Галерэя» на праспекце Пераможцаў, 9 крама «H&M» пачне працу ўжо з 9:00, за гадзіну да афіцыйнага адкрыцця цэнтра. А ўваход у цэнтр адчыняць з 08:00, каб наведнікі не змерзлі ў чарзе.

Тым, хто прыйдзе па пакупкі, працаўнікі крамы самі будуць выдаваць каляровыя бранзалеты – 14 колераў бранзалетаў па аднаму колеру для кожнай групы з 15 чалавек. Дзякуючы колеру, можна будзе зразумець, калі надыдзе час шопінгу. У кожнай групы будзе 10 хвілін на пакупкі.

Тым жа, хто прыйдзе не па новую калекцыю, ніякіх абмежаванняў у часе рабіць не будуць.

Hавiны
Больш за 2 тысячы чалавек у чарзе. У Менску адчынілі краму «H&M»
2019.09.28 10:47

Кожны пакупнік можа набыць максімум адзін памер кожнага наймення калекцыі. Выносіць з зоны калекцыі дазваляецца не больш за 14 рэчаў, кошты на якія вагаюцца ад 39,99 рубля за шкарпэткі да 849 рублёў за сукенку.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў