У Маскве мужчына з нажом забег у царкву і парэзаў людзей


Затрыманы нападнік.
Фота: Vyacheslav Prokofyev / TASS / Forum

Мужчына напаў у нядзелю на вернікаў у святыні ў Маскве. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных справаў Расеі.

У МУС адзначылі, што ранкам 16 лютага 26-гадовы жыхар Ліпецкай вобласці ўвайшоў у царкву на Бакунінскай вуліцы і нажом параніў двух чалавек. Пацярпелых даставілі ў медычныя ўстановы.

Hавiны
У Расеі мужчына застрэліў на вуліцы двух чалавек і параніў трэцяга
2020.02.16 08:29

Нападніка затрымалі па гарачых слядах. Паліцыянты высвятляюць прычыны і абставіны здарэння.

Як паведамляе ТАСС, мужчына быў у неадэкватным стане. Крыніца выдання адзначыла, што мужчыну затрымалі шэсць вернікаў.

Настаяцель святыні Свяціцеля Мікалая протаіерэй Кірыл Саладкоў заявіў, што абодва мужчыны, якія атрымалі нажавыя раненні пры нападзе, з’яўляюцца панамарамі ў святыні. Паводле яго, ім нічога не пагражае. Нападнік выглядаў як звычайны вернік, пры нападзе нічога не выкрыкваў.

У размове з РЕН ТВ святар заявіў, што нападнік забег у цэнтральны алтар. Ён быў у акулярах, гумовых пальчатках, капюшоне і навушніках, слухаў музыку. Калі да яго падышоў настаяцель з панамаром, мужчына ўдарыў апошняга нажом. Яго паспрабавалі затрымаць, і тады нападнік параніў яшчэ аднаго чалавека.

Hавiны
У РПЦ назвалі бясплатнымі прастытуткамі жанчын, якія жывуць грамадзянскім шлюбам
2020.02.16 12:08

Телеграм-канал 2ch / Двач піша, што мужчына прыехаў у Маскву на заробкі, а напад здзейсніў таму, што яго «не задавальняе крывадушнасць». Нагодай нібыта стала параўнанне грамадзянскіх жонак з прастытуткамі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў