У Расеі мужчына застрэліў на вуліцы двух чалавек і параніў трэцяга


У расейскім Калінінградзе ў выніку страляніны на вуліцы загінулі людзі. Пра гэта паведамляе сайт Следчага ўпраўлення СК РФ у Калінінградскай вобласці.

Паводле следства, 15 лютага, каля 19:00, на вуліцы Прафесара Баранава ў Калінінградзе, 63-гадовы мужчына з паляўнічага карабіна некалькі разоў стрэліў у траіх мінакоў. Мужчына і жанчына ад атрыманых раненняў загінулі на месцы, а 13-гадовы падлетак зараз шпіталізаваны.

Hавiны
Першай страляніне ў расейскай школе «як у Амерыцы» – шэсць гадоў. Стралок ужо вярнуўся дахаты
2020.02.02 09:30

Пасля гэтага нападнік стрэліў сабе ў грудзі. Ён быў шпіталізаваны ў больніцу, дзе памёр.

Паводле папярэдніх звестак, матывам злачынства была асабістая непрыязнасць.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў