У Маскве адбыўся мітынг супраць пенсійнай рэформы. Арганізатараў затрымалі


Пратэсты ў Маскве. REUTERS/Sergei Karpukhin

У Маскве на праспекце Сахарава прайшла дазволеная ўладамі акцыя пратэсту супраць пенсійнай рэформы. У мітынгу прынялі ўдзел больш за 6 000 чалавек.

Па завяршэнні акцыі паліцыя затрымала яе арганізатараў – кіраўніка Лібертарыянскай партыі Сяргея Бойка і каардынатара маскоўскага штаба Аляксея Навальнага Алега Сцяпанава, а таксама Міхаіла Чычкава, які быў вядоўцам на мітынгу.

Акрамя таго, падчас акцыі быў затрыманы хлопец, які напісаў на плакаце «Пуцін – х..».

Юноша на плакате прямо на митинге написал "Путин – ***" и тут же его задержали. Омоновцы стали рвать плакат, сделанный на куске обоев. И юношу увели.ОВД-Инфо

Publiée par Nataliya Demina sur Dimanche 29 juillet 2018

Нагадаем, у чэрвені расейскі ўрад прапанаваў павялічыць пенсійны ўзрост з 60 да 65 гадоў для мужчын і з з 55 да 63 гадоў для жанчын. Інфармацыя аб пенсійнай рэформе выклікала незадаволенасць не толькі пазасістэмнай апазіцыі і прафсаюзаў, але і прапуцінскіх партыяў. Расейскія сацыёлагі зафіксавалі істотнае падзенне рэйтынгаў Уладзіміра Пуціна і расейскага ўраду. Паводле Фонду «Грамадская думка», рэйтынг Пуціна знізіўся з 62% да 54% і цяпер знаходзіцца на самым нізкім узроўні з 2013 года. Узровень адабрэння працы ўраду дасягнуў самага нізкага ўзроўню наогул з 2009 года – амаль палова расейцаў лічыць працу ўраду Дзмітрыя Мядзведзева кепскай.

У ліпені па ўсёй Расеі пракацілася хваля мітынгаў пратэсту супраць павелічэння пенсійнага ўзросту.
ІІ, belsat.eu
Глядзі таксама
Каментары