У Маларыце на будаўнічай пляцоўцы засыпала пяском 12-гадовае дзіця


Увечары 2 жніўня ў міліцыю з лякарні ў Маларыце паступіла паведамленне пра смерць дзіцяці. Пра гэта ў Telegram напісала афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.

Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопчык днём з сябрамі пайшоў на шпацыр і да вечара не вярнуўся дадому. Маці пайшла шукаць сына і ўбачыла ягоны ровар на тэрыторыі дому, які будуецца. На той жа пляцоўцы яна знайшла напалову засыпанае пяском цела дзіцяці.

Брыгада хуткай дапамогі, якая прыбыла па выкліку, канстатавала смерць хлопчыка.

На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. На дадзены момант праводзяцца следчыя дзеянні дзеля высвятлення прычын і абставін трагедыі.

KA belsat.eu

Стужка навінаў