У Маладзечанскім раёне патанула школьніца


Што рабіць, калі чалавек тоне?

Большасць людзей тоне ў 10 метрах ад берагу. Як даведацца, што чалавек тоне і дапамагчы яму? Мы падрыхтавалі важнае відэа. Паглядзіце яго!

Opublikowany przez Белсат TV Poniedziałek, 11 czerwca 2018

Сведкі здарэння пачулі крыкі аб дапамозе, адну дзяўчыну здолелі ўратаваць.

Няшчасны выпадак адбыўся днём 15 ліпеня. Дзве школьніцы 2004 і 2006 году нараджэння купаліся без суправаджэння дарослых. Людзі, якія знаходзіліся побач пачулі крыкі аб дапамозе, калі яны падбеглі, то ўбачылі, што дзве дзяўчыны тонуць. Яны кінуліся на дапамогу, але ўратаваць атрымалася толькі адну дзяўчынку.

Пазней вадалазы знайшлі ў вадзе другую дзяўчыну. Яе намагаліся рэанімаваць, але марна. Дзяўчына памерла.

ГА, belsat.eu паводле mchs.gov.by

 

Стужка навінаў