У Магілёве адбылося лабавое сутыкненне аўтамабіляў. Відэафакт


У ДТЗ на вуліцы Чалюскінцаў у Магілёве ў лабавым сутыкненні пацярпелі тры аўтамабілі. Відэа здарэння выклалі ў суполку «Вконтакте» «ДТП и ЧП Могилев».

На відэа бачна як два аўтамабіля здзяйсняюць лабавое сутыкненне. Адну з машынаў разгарнула ў адваротны бок праз што з ёй сутыкнуўся яшчэ адзін легкавік.

ДТЗ у Магілёве. Фота – https://vk.com/mogilev_super_live
ДТЗ у Магілёве. Фота – https://vk.com/mogilev_super_live

Міліцыя пра ДТЗ нічога не паведамляе. Карыстальнікі сацыяльных сетак сцвярджаюць, што ў выніку здарэння ніхто не загінуў.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў