У Лукашэнкі – новая хакейная форма


Лукашэнка з падарункам латвійскага прэм’ера.
Фота: тэлеграм-канал «Пул Первого»

16 студзеня кіраўнік Беларусі і прэм’ер-міністр Латвіі абмеркавалі падрыхтоўку да чэмпіянату свету па хакеі, які ў 2021 годзе пройдзе ў Менску і Рызе. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Латвійскі прэм’ер Крыш’яніс Карыньш заявіў, што ў Латвіі з падрыхтоўкай усё ідзе паводле плану.

«І што асабліва прыемна: беларуская і латвійская каманды ў розных дывізіёнах, таму, можа, у канцы чэмпіянату мы сустрэнемся ў Менску», – адзначыў прэм’ер-мінсітр.

«Не дай бог!» – жартам адрэагаваў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле Лукашэнкі, у Менску гэтай сустрэчы асцерагаюцца, бо латвійцы апошнім часам прынеслі беларусам шмат непрыемнасцяў на лёдзе.

Пасля сустрэчы Карыньш падарыў Лукашэнку хакейны швэдар латвійскай зборнай з першым нумарам і прозвішчам кіраўніка Беларусі. Фота падарунку публікуе тэлеграм-канал «Пул Первого».

Лукашэнка ў сваю чаргу падарыў прэмʼер-міністру статуэтку зубра. Кіраўнік Беларусі запрасіў госця на трэніроўку па хакею, але той адказаў: «толькі валейбол».

Hавiны
Лукашэнку запрасілі ў Латвію на 3 красавіка
2020.01.16 11:20

МГ belsat.eu

Стужка навінаў