Лукашэнку запрасілі ў Латвію на 3 красавіка


Кіраўніка Беларусі ў Латвіі чакаюць з візітам 3 красавіка. Пра гэта на сустрэчы з ім 16 студзеня заявіў прэм’ер-міністр Латвіі Крышʼяніс Карыньш, паведамілі ў Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

«З нашага боку можа быць дата 3 красавіка. Калі, вядома, гэта зручна таксама і вашым боку, то мы будзем вельмі рады бачыць вас», – сказаў латвійскі прэм’ер.

На яго думку, варта, каб у беларускую дэлегацыю таксама ўвайшлі прадстаўнікі бізнесу.

Hавiны
Амбасадар Латвіі пра транзіт нафты для Беларусі: гэтае пытанне мы абмяркоўваем пастаянна
2020.01.14 14:51

Крышʼяніс Карыньш адзначыў, што Латвія зацікаўлена развіваць добрыя адносіны з Беларуссю, якая мусіць незалежнай, стабільнай і квітнеючай.

У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка прапанаваў сурʼёзна пашырыць супрацу паміж Беларуссю і Латвіяй.

«У адрозненне ад іншых балтыйскіх дзяржаваў фон добры супрацы паміж нашымі краінамі. Я мяркую, што нам трэба скарыстацца гэтым момантам і сурʼёзна пашырыць нашу супрацу», – сказаў ён.

Паводле яго, падчас візіту ў Рыгу будзе зацверджаны шэраг двухбаковых дамоўленасцяў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў