Позна ўвечары 29 снежня машыніст пасажырскага цягніка «Горадня – Гомель» убачыў перашкоду і пачаў тармазіць цягнік, аднак сутыкнення пазбегнуць не ўдалося, паведамляе Следчы камітэт.
Дзякуючы ўважлівасці машыніста пасажыры не пацярпелі. Праз пэўны час цягнік прайшоў далей па маршруце.
Такім жа чынам прыведзеныя ў непрыдатнасць чыгуначныя шляхі ў Лідзе ў гарадзенскім напрамку, дзе ехаў таварны цягнік.
Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць шляхоў зносін (ч.1 ст.309 Крымінальнага кодэкса).