У лабавым сутыкненні аўтамабіляў каля «Раўбічаў» загінуў адзін чалавек


Сёння днём на трасе Р80 недалёка ад населенага пункта Аколіца і спарткомплексу «Раўбічы» сутыкнуліся аўтамабілі Volkswagen Passat і Skoda Yeti. У выніку загінуў адзін чалавек.

Загінулы – кіроўца Skoda, мужчына 1946 года нараджэння. Яго пасажырка 1948 года нараджэння атрымала раненні. Таксама шпіталізаваны кіроўца Volkswagen.

ІІ, belsat.eu, паводле Onliner.by

Стужка навінаў