У Курапатах паламалі 14 крыжоў


Пра гэта ў сваім «Facebook’у» паведаміў палітык Павел Севярынец.

Акты вандалізму здараюцца ва ўрочышчы рэгулярна. Сёлета ў Курапатах невядомыя паламалі гэтак званую «лаву Клінтана» – памятны знак, пастаўлены ў 1994 годзе «ад народу ЗША народу Беларусі ў імя памяці» падчас візіту ў Беларусь прэзідэнта ЗША Біла Клінтана.

Напрыканцы снежня 2018 ванжалы надрапалі зорку Давіда на мемарыяльным знаку, які усталявалі на дзяржаўныя сродкі.

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары