У культурны цэнтр «Корпус» на праспекце Машэрава, 9 прыбылі ампаўцы. У будынку ладзяць ператрусы і затрымліваюць людзей, паведамляе ў сваім Facebook Вікторыя Біран.
Сілавікі заблакавалі культурны цэнтр «Корпус», які размяшчаецца ў будынку на праспекце Машэрава, 9. Відавочцы паведамляюць, што сілавікі ладзяць ператрус у офісе «MAKEOUT».
«Ператрус у офісе Другога паверха. Забралі Сашу Каралевіча», – напісала Віка Біран у сваім Facebook.
Сведкі паведамляюць, што ў тых, хто ўваходзіў у будынак, амапаўцы запытваліся, ці ёсць у «Корпусе» музыкі.
Фонд Культурнай салідарнасці паведамляе, што сілавікі затрымалі архітэктара Аляксея Клышка.
СК belsat.eu