У красавіку ў Беларусі звольнілі 67 тысячаў чалавек


А прынялі на працу толькі 50 тысячаў.

Паводле звестак Белстату, у красавіку на працу прынялі на 17 тысячаў менш людзей, чым звольнілі. Новую працу знайшлі 50 тысячаў, а звольнілі 67 тысячаў. У сакавіку жа сітуацыя была крыху лепшая: новую працу знайшлі 53,7 тысячаў чалавек, а страцілі – 67 тысячаў.

У красавіку больш звольнілі, чым прынялі на працу ў гэтых сферах:

  • прамысловасць
  • гандаль, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў
  • адукацыя
  • ахова здароўя
  • транспарт, паштовая і кур’ерная дзейнасць
  • паслугі па часоваму жытлу і харчаванню
  • фінансавая і страхавая дзейнасць
  • аперацыі з нерухомасцю
  • творчасць, спорт, забавы і адпачынак

А прынялі больш людзей на працу ў наступных галінах:

  • інфармацыя і сувязь
  • прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць
  • сфера адміністрацыйных і дапаможных паслуг

Агулам, у Беларусі скарачаецца колькасць людзей, занятых у эканоміцы. Так, у красавіку ў эканоміцы былі занятыя 4,32 мільёны чалавек. Гэта амаль на 18 тысячаў меней, чым у сакавіку.

КТ Belsat.eu

Стужка навінаў