Эканоміка не вытрымае – ВУП абваліцца на 5 %

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця апублікаваў справаздачу з несуцяшальнымі для нашае краіны прагнозамі.

Ажно на 5 адсоткаў абваляцца паказнікі валавога ўнутранага прадукту ў Беларусі яшчэ сёлета. Рост жа, паводле чаканняў Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця, адновіцца толькі налета і складзе да трох з паловаю адсоткаў. Што да краінаў рэгіёну, то прагнозы для іх нашмат лепшыя: сёлетняе падзенне там чакаецца ў сярэднім на тры з паловаю адсоткі, а рост налета мае скласці амаль да пяці адсоткаў.

Вызваліць і дапамагчы

Беларуская асацыяцыя журналістаў распачала збор сродкаў для арыштаваных 11-га і 12-га траўня журналістаў – Міхася Аршынскага, Аляксандра Буракова, Алеся Асіпцова і Змітра Лупача – нібыта за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Неадкладна вызваліць нашых калегаў заклікаў улады краіны і прадстаўнік АБСЕ ў пытаннях свабоды медыяў Арлем Дэзір.

Рэванш зімы

Зіма на момант вяртаецца ў Беларусь. Наўздагон снегападам сёння ўначы на большай частцы тэрыторыі нашае краіны чакаюцца замаразкі, нават да чатырох градусаў ніжэй за нуль. У чацвер кароткатэрміновыя дажджы месцамі, найперш у паўночных рэгіёнах, зменяць мокры снег.

Пішыце нам: BELSAT@GMAIL.COM

Больш матэрыялаў

У Беларусі затрыманыя 33 баевікі з Расеі

Чаму Сяргей Ціханоўскі паехаў у Крым праз Расею?

Сілавікі здзекаваліся з сына журналістаў

Ціханоўская аб’ядналася са «старой» апазіцыяй

Дзяўчына выратавала свайго хлопца ад АМАПу

Лябедзька: Ціханоўская мусіць стаць спікерам пратэстаў

Бабарыка – «кіраўнік злачыннай групы»?

Улада падзяліла народ на «сваіх» і «чужых»