У Крамлі адмовіліся каментаваць словы Лукашэнкі пра 98% на рэферэндуме


Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскова не стаў каментаваць словы Аляксандра Лукашэнкі, які заявіў, што ў выпадку рэферэндуму 98% беларусаў прагаласуюць супраць уключэння Беларусі ў склад РФ.

«Я не бяруся каментаваць гэтыя заявы Аляксандра Рыгоравіча, але разам з тым, вядома, стасункі паміж нашымі краінамі з’яўляюцца саюзнымі і абсалютна братэрскімі», – сказаў прадстаўнік Крамля. Паводле яго, «цёплае стаўленне да Беларусі ў нас (у Расеі) дамінуе».

Пяскоў адзначыў, што планаў новай сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Лукашэнкі пакуль няма. «З іншага боку, гэта не значыць, што яны не могуць прыняць рашэнне сустрэцца хоць заўтра. Вы ведаеце, што яны маюць зносіны рэгулярна, (у тым ліку) і па тэлефоне, і пры неабходнасці хутка і аператыўна прымаюць рашэнне аб сустрэчы», – дадаў прэс-сакратар прэзідэнта РФ.

ІІ belsat.eu, паводле ТАСС

Стужка навінаў