У Кітаі ад каронавірусу памерлі 908 асобаў


Нацыянальная камісія па ахове здароўя Кітаю паведамляе, што па стане на 24 гадзіну 9 лютага колькасць інфікаваных на новы каронавірус склала 40 171 асобаў. Інфекцыя забрала жыцці 908 асобаў.

Цягам апошняга дня медыкі выявілі 3062 інфікаваных на новы каронавірус. 97 асобаў памерлі за апошні дзень. Агульная колькасць ахвяраў інфекцыі ў Кітаі склала 908 чалавек, а ва ўсім свеце, паводле рэсурсу gisanddata – 910 асобаў.

Афіцыйна паведамляецца, што 3281 пацыент, у якіх раней пацвердзілі каронавірус, прайшлі лячэнне і выпісаныя з шпіталяў. У свеце агулам вылечылі 3 312 асобаў, у якіх раней выявілі інфекцыю.

Медыкі ў Кітаі прасачылі 399 487 цесных кантактаў з інфікаванымі. У выніку цяпер 187 518 асобаў знаходзяцца пад медычным назіраннем.

Аб’ектыў
Эпідэмія каронавіруса запавольваецца?
2020.02.09 20:59

СК belsat.eu

Стужка навінаў