Каля будынку Офісу прэзідэнта Украіны 1 кастрычніка прайшла акцыя пратэсту супраць узгаднення Украінай «формулы Штайнмаера» адносна сепаратысцкіх рэгіёнаў Данбасу.
Як перадае УНІАН, на мітынг сабраліся прадстаўнікі палітычных партый «ВА «Свабода» і Нацыянальны корпус, а таксама Нацыянальных дружын і іншых нацыяналістычных арганізацыяў. Акцыя доўжылася каля 1,5 гадзіны.
Мітынгоўцы скандавалі «Не – капітуляцыі», бо, на іх думку, «формула Штайнмаера» прывядзе да легітымізацыі прарасейскіх баевікоў і здачы ўкраінскай тэрыторыі.
У прыватнасці, лідар Нацыянальнага корпусу Андрэй Білецкі заклікаў пераходзіць да доўгатэрміновай акцыі пратэсту, а ў выпадку неабходнасці – і да грамадзянскага непадпарадкавання «капітуляцыі».
МГ belsat.eu