У ноч на 13 ліпеня ў Кіеве невядомыя з гранатамёта абстралялі будынак, што належыць тэлеканалу «112 Украіна». Праваахоўнікі распачалі крымінальную справу паводле артыкулу паводле ч. 1 арт. 258 (тэракт), паведамляе прэс-служба Нацпаліцыі.
У выніку нападу ніхто не пацярпеў.
Люди не пострадали. Но было громко
Opublikowany przez 112.ua Piątek, 12 lipca 2019
Паведамленне аб здарэнні паліцыя атрымала ў 3:40. «Прыбыўшы на выклік, паліцыя знайшла пашкоджаны фасад будынку і ачапіла тэрыторыю, якая знаходзіцца побач з месца злачынства. Пры распрацоўцы яны знайшлі адстраляны тубус гранатамёта, які будзе адпраўлены на экспертызу», – паведамілі на Нацпаліцыі.
У Києві поліцейські розшукують зловмисника, який вистрілив у фасад будівлі телеканалу із гранатометаУ результаті ніхто…
Opublikowany przez Поліція Києва Piątek, 12 lipca 2019
Лічыцца, што тэлеканал «112 Украіна» кантралюе прарасейскі палітык Віктар Медведчук. Медведчук – былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Украіны (2002-2005 гг), дэпутат Вярхоўнай Рады трох скліканняў. Рух «Украінскі выбар», створаны Медведчуком у 2012 годзе, выступае супраць еўрапейскага курсу Украіны. Пасля пачатку вайны на Данбасе палітык выступаў пасярэднікам у перамовах па ўрэгуляванні канфлікту. Хросным бацькам малодшай дачкі Медведчука Дар’і зʼяўляецца Уладзімір Пуцін.
ІІ belsat.eu