У карыстальнікаў МТІС знік канал «ТНТ»


МТІС (Менскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі) перасталі трансляваць расейскі тэлеканал «ТНТ». Замест яго ў сетцы вяшчання з 1 студзеня з’явіўся ўкраінскі тэлеканал «KVARTAL TV», піша TUT.by.

Расейскі тэлеканал «ТНТ» не дасяжны ў сетцы МТІС. Справа ў тым, што дамова на трансляцыю завершылася 31 снежня. Пакуль не вядома, ці зʼявіцца расейскі тэлеканал зноў у сетцы вяшчання сталічных тэлесетак.

Тэлеканал «KVARTAL TV», які транслюецца замест расейскага, належыць украінскай студыі «Квартал 95».

«Гэта забаўляльны канал для маладога і актыўнага гледача з добрым пачуццём гумару», – прадстаўляе яго МТІС.

Hавiны
У Латвіі забаранілі 9 расейскіх тэлеканалаў
2019.11.21 08:07

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў