У Латвіі забаранілі 9 расейскіх тэлеканалаў


Нацыянальны савет па электронных СМІ прыняў рашэнне спыніць у Латвіі трансляцыю дзевяці расейскіх тэлеканалаў, паведамляе LSM.lv.

Рашэнне прынята на падставе таго, што гэтыя каналы ўваходзяць у холдынг, бенефіцыяр якога – расейскі алігарх Юрый Кавальчук, які ўключаны ў санкцыйных спіс Еўразвязу.

Сярод забароненых каналаў – «Время: далекое и близкое», «Бобер», «Дом Кино», «Дом Кино Премиум», «Музыка Первого», «О!», «Поехали», «Телекафе» и «Петербург-Пятый канал».

Дазвол на трансляцыю ў Беларусі атрымаў расейскі вайскова-патрыятычны тэлеканал

ІІ belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары