Інцыдэнт здарыўся на галоўнай станцыі егіпецкай сталіцы. Паводле мясцовых уладаў, колькасць загінулых вырасце.
На фота ў сацыяльных сетках бачнае воблака чорнага дыму, якое ўздымаецца з будынку ў цэнтры гораду. Целы раскіданыя на рэйках.
Сведкі паведамляюць, што выбух здарыўся, калі цягнік урэзаўся ў сталёвы бар’ер на станцыі Рамсэса.
Цягнік перакуліўся на бок. Людзі ў паніцы ўцякалі з платформы.
ДР belsat.eu