У імшы ў менскай катэдры ўзялі ўдзел прадстаўнікі розных канфесіяў


24 і 25 снежня ў каталіцкіх, пратэстанцкіх і грэка-каталіцкіх святынях па ўсім свеце адбываюцца святочныя службы: сёння вернікі святкуюць Раство.

Пачатак святкавання напярэдадні Божага Нараджэння звязаны з габрэйскай традыцыяй вымярэння часу, паводле якой содні пачынаюцца разам са змярканнем.

Святочная імша з удзелам мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча прайшла ў менскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. У касцёл прыйшлі сотні каталікоў, грэка-каталікоў і праваслаўных – памаліцца. І рэпартэр «Белсату» – папрацаваць. Глядзіце фотарэпартаж.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Болей пра святочную сімоліку вігіліі – падрыхтоўкі да Раства – можна даведацца з рэпартажу Таццяны Уласенка з Чырвонага касцёлу.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGNVhETmwwLUF4N1klMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Праваслаўныя Беларусі будуць адзначаць Раство праз два тыдні.

ДД, фота: УГ

Стужка навінаў