У Горадні судзілі актывіста АГП Мікалая Салянiка


Старшыню гарадзенскай філіі АГП судзілі за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі (артыкул 23.4 КаАП), калі тыя яшчэ сёмага лістапада летась спрабавалі затрымаць Саляніка каля яго дому.

Сведкамі па справе выступілі міліцыянты Кастрычнiцкага РАУС Юрый Сярко i Аляксей Панамароў, паведамляе сайт праваабарончай арганізацыі «Вясна». У выніку суддзя Валерый Шпак пастанавіў аштрафаваць Саляніка на 10 базавых велічыняў – 255 рублёў.

Нагадаем, Мікалай Салянік разам з актывістам Аляксандрам Лаўрэнцевым у дзень угодкаў бальшавіцкага перавароту выйшлі на цэнтральныя вуліцы Горадні з плакатам «Долой самодержавие!». Актывістаў гвалтоўна затрымалі і адвезлі ў РАУС.

Пазней Саляніку стала кепска, і ўжо ўвечары яго забралі ў шпіталь. Аляксандр Лаўрэнцеў застаўся на ноч у ізалятары, і на наступны дзень яму прысудзілі штраф у памеры 30 базавых велічыняў.

Аб’ектыў
Міліцыя брутальна затрымала гарадзенскіх актывістаў
2018.11.08 21:31

СК, belsat.eu

Стужка навінаў