У Горадні працаўнікі хуткай кажуць, што не атрымалі абяцаных уладамі грошай


Працаўнікі хуткай дапамогі Горадні звярнуліся з калектыўным зваротам у адміністрацыю кіраўніка Беларусі. Пра гэта паведаміў у Facebook гарадзенскі кіроўца хуткай Алім Софу.

Працаўнікі Гарадзенскай абласной станцыі хуткай медычнай дапамогі ды Аб’яднанай медычнай аўтабазы не задаволеныя выплатамі паводле ўказу № 131 ад 16 красавіка «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя», які распаўсюджвае сваё дзеянне на прававыя стасункі, што ўзніклі з 1 красавіка.

«У шмат каго іх наагул няма. Лекары, фельчары, санітары, кіроўцы – усе ў здзіўленні», – гаворыцца ў звароце.

У дакуменце адзначаецца, што ўказ усталёўвае штомесячную надбаўку за працу ва ўмовах, звязаных з інфекцыямі. У тым ліку для лекараў спецыялістаў у арганізацыях хуткай дапамогі яна павінна скласці Br 3000 рублёў, медпрацаўнікоў з сярэдняй спецыяльнай медычнай адукацыяй – Br 2000, іншых працаўнікоў – Br 1000.

Hавiны
Каранік пра даплаты медыкам за працу з «ковіднымі»: «Яшчэ ніхто не сказаў, што заплацілі менш, чымся мусілі»
2020.05.21 16:29

Медыкі адзначаюць, што замест агульнага часу працы, як гэта прапісана ў афіцыйных дакументах, для налічэння надбавак ім улічваюць толькі час працы з пацыентамі, у якіх пацверджаны COVID-19.

«Не ўсім пацыентам праводзіцца тэставанне нават пры тыповай сімптаматыцы. Шмат хто адмаўляецца ад шпіталізацыі. Цяперашняя практыка налічвае нямала прыкладаў, калі ў пацыентаў, якія першапачаткова звярнуліся па медычную дапамогу і якіх шпіталізавалі ў стацыянар з адной паталогіяй, пасля пры правядзенні тэставання і / або ПЦР дыягнастуецца COVID-19. Таму выкарыстанне аналізу інфармацыі, якая падаецца стацыянарамі і паліклінікамі адносна пацыентаў з COVID-19 і кантактаў першага ўзроўню, для ажыццяўлення выплат штомесячнай надбаўкі лічым неабʼектыўным метадам і супярэчным з указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 131», – гаворыцца ў звароце.

Hавiны
«Як можна дзяліць, хто варты даплаты, а хто – не?» У Бабруйску пратэставалі фельчары і кіроўцы хуткай дапамогі
2020.05.20 20:07

Паводле гарадзенскіх медыкаў, любы кантакт з пацыентам падвяргае іх рызыцы, бо захворванне COVID-19 бывае бессімптомным або праходзіць у лёгкай форме.

«Гэта не прымяншае COVID-19 у яго небяспекі. Ад таго ўсіх пацыентаў мы павінны расцэньваць як патэнцыйна інфікаваных COVID-19», – заяўляюць яны.

І просяць прывесці штомесячныя выплаты ў адпаведнасць з указам кіраўніка Беларусі № 131 і пастановай Міністэрства аховы здароўя № 40 і тлумачэннямі міністра Уладзіміра Караніка.

Аб’ектыў
Медыкі засталіся без абяцанай прэміі
2020.05.21 22:35

Раней 200 працаўнікоў бабруйскай станцыі хуткай і неадкладнай медычнай дапамогі – медыкі і кіроўцы – напісалі калектыўны зварот у адміністрацыю прэзідэнта Беларусі. У лісце яны распавядалі, што не ўсё і не ў поўным аб’ёме атрымалі абяцаныя Указам 131 кіраўніка краіны даплаты за працу ва ўмовах каронавіруснай інфекцыі. Падпісанты прасілі растлумачыць механізм налічэння надбавак.

20 траўня на станцыю хуткай дапамогі прыехала здымаць сюжэт Беларускае тэлебачанне. Здымкі ператварыліся ў стыхійны мітынг. Працаўнікі станцыі адкрыта распавядалі пра несправядлівы механізм налічэння і што шмат хто ўвогуле застаўся без даплат.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў