Каранік пра даплаты медыкам за працу з «ковіднымі»: «Яшчэ ніхто не сказаў, што заплацілі менш, чымся мусілі»


Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік заявіў у інтэрв’ю газеце «Звязда», што парушэнняў у даплатах супрацоўнікам Бабруйскай станцыі хуткай дапамогі не было.

21 траўня Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік паабяцаў разгледзець скаргі медыкаў, якія мяркуюць, што ім недаплачваюць за працу ў гэтак званых «чырвоных зонах» – установах аховы здароўя, дзе лечаць хворых на COVID-19.

Hавiны
Ці хопіць грошай на надбаўкі медыкам? Адказваюць чыноўніца і эканамістка
2020.05.21 09:55

 

«Па той жа бабруйскай станцыі хуткай дапамогі, з 290 супрацоўнікаў (уключаючы вадзіцеляў і фельдшараў, лекараў) даплаты за красавік атрымалі 118 чалавек. Гэта тыя, хто аказваў меддапамогу пацыентам з каронавіруснай інфекцыяй. І там парушэнні ў даплатах выяўлены не былі. Калі яны ёсць, яны будуць разгледжаны. Для гэтага ёсць устаноўлены законам арбітраж і механізм атрымання даплат», – заявіў Уладзімір Каранік пасля дакладу кіраўніку Беларусі па сітуацыі з каронавірусам у краіне.

Аляксандр Лукашэнка слухае даклад Уладзіміра Караніка па сітуацыі з COVID-19 у краіне. 21 траўня 2020 г.
Фота: president.gov.by

Нагадаем, што дзвесце бабруйскіх медыкаў звярнуліся ў Адміністрацыю прэзідэнта з просьбай патлумачыць, каму і колькі грошай павінна заплаціць дзяржава за працу з «ковіднымі» пацыентамі.

Hавiны
«Як можна дзяліць, хто варты даплаты, а хто – не?» У Бабруйску пратэставалі фельчары і кіроўцы хуткай дапамогі
2020.05.20 20:07

«Я, наведваючы медычную ўстанову, чырвоныя зоны, спецыяльна задаю работнікам пытанне: ці атрымалі яны надбаўкі ў тым выглядзе, які прадугледжаны ўказам прэзідэнта? І, пачынаючы ад санітаркі і заканчваючы загадчыкам аддзялення, яшчэ ніхто не сказаў, што заплацілі менш, чым трэба па ўказе. Асноўнае пытанне, напэўна, тычыцца персаналу хуткай медычнай дапамогі або дыягнастычных службаў, якія займаюцца транспартаваннем пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй, або абследаваннем, функцыянальнай дыягностыкай», – адзначыў міністр.

Па стане на 21 траўня ў Беларусі каронавірус выявілі ў 33 371 асобы.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў