У Горадні на плошчы Леніна сабралася 15 тысячаў чалавек

Яны патрабуюць спынення гвалту і сумленных выбараў.

18:30. У Горадні на плошчы Леніна каля 15 тысячаў чалавек!

Сёння, 14 жніўня, у Горадні мэр гораду Мечыслаў Гой выйшаў на сустрэчу з пратэстоўцамі. Карэспандэнт «Белсату» перадае, што на плошчы Леніна сабралася некалькі тысячаў чалавек.

Мэр Горадні Мечыслаў Гой на сустрэчы ў пратэстоўцамі 14 жніўня.
Фота: belsat.eu

«Людзі просяць спыніць гвалт, раскрыць сапраўдныя вынікі выбараў і ўзбудзіць крымінальныя справы супраць кожнага сілавіка, якія ўдзельнічалі ў збіцці пратэстоўцаў, і супраць усіх хто фальсіфікаваў выбары. Таксама пытаюцца, чаму міліцыянты збівалі мірных людзей. Гарадзенцы патрабуюць прызнаць Ціханоўскую прэзідэнтам», – перадае наш карэспандэнт.

Пратэстоўцы ў Горадні на плошчы Леніна. Горадня, Беларусь. 14 жніўня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат

Мечыслаў Гой жа зазначае, што правядзенне выбараў – не ягоная кампетэнцыя.

Гарадзенцы перадалі мэру петыцыю. Асноўныя пункты:

  • адстаўка Лукашэнкі
  • прызнанне Ціханоўскай прэзідэнтам
  • перавыбары
  • крымінальныя справы на ўсіх, хто спрычыніўся да фальсіфікацыяў і гвалту

Наш карэспандэнт перадае, што Гой забраў петыцыю і пайшоў з ёй у будынак гарвыканкаму.

Гарадзенцы паклікалі Віктара Шумеля – дырэктара стадыёну Нёман, які быў у камандзе Ціханоўскай. Яго запрасілі быць яго прадстаўніком народу. Зараз Шумель заклікае да бестэрміновай забастоўкі, людзі яго вітаюць і скандуюць, што ён іх новы мэр. А цяперашні кіраўнік Горадні Мечыслаў Гой схаваўся ў будынку гарвыканкаму.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў