У Горадні адбылася канферэнцыя, прысвечаная паўстанню 1863–1864 гадоў


«Знакамітыя гарадзенцы на пераломе XIX і XX стагоддзяў» – папулярна-навуковая канферэнцыя з такою назваю адбылася ў горадзе над Нёмнам.

На імпрэзе прысутнічалі гісторыкі, даследнікі і краязнаўцы, а прысвяцілі яе лёсам удзельнікаў паўстання 1863 –1864 гадоў.

«Любыя гістарычныя падзеі прымушаюць людзей задумацца над ходам гісторыі і зрабіць пэўныя высновы. Па-другое, тэма паўстання 1863-га года слаба вывучаная на тэрыторыі Беларусі. Па-трэцяе, гэтая падзея можа вывучацца праз розныя падыходы», – кажа Алесь Радзюк, кандыдат гістарычных навук з Горадні.

Ягоны калега Ян Ежы Мілеўскі з Беластоку тлумачыць, чаму такія канферэнцыі важныя:

«Мне падаецца, сустрэчы і дыскусіі на гэтую тэму – вельмі важныя, бо раней у палякаў былі прэтэнзіі да беларускага боку датычна расейскага ўхілу ў вывучэнні гісторыі. Таму часам палякі ігнаравалі ўплыў беларусаў на гісторыю».

Удзельнікі канферэнцыі абмяркоўвалі нявывучаныя бакі ў тэме паўстання Каліноўскага і абменьваліся сваім досведам. Арганізатарамі міжнароднай імпрэзы выступілі Саюз палякаў у Беларусі, фонд «Дапамога палякам Усходу» і Генеральнае консульства Польшчы ў Горадні.

Паўстанне 1863-1864 гадоў успыхнула на тэрыторыі колішняй Рэчы Паспалітай супраць расейскага панавання і за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 году.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў