У Гон-Конгу дэманстранты паранілі паліцэйскага стрэламі з лука


У нядзелю, 17 лістапада ў Гон-Конгу адбыліся жорсткія сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй. Пратэстоўцы стралялі з лукаў і нават збудавалі катапульты для запуску запальных бомбаў, піша DW.com.

Паліцыя ўжыла супраць дэманстрантаў у Гон-Конгу слезацечны газ, гумовыя кулі і вадамёт. Мітынгоўцы ў сваю чаргу шпурлялі каменні і нават стралялі з лука. Стралой, выпушчанай з лука, быў паранены паліцэйскі, які адказвае за супрацу з СМІ.

На мінулым тыдні мітынгоўцы паранілі з агнястрэльнай зброі паліцэйскага.

Пратэсты ў Гон-Конгу. Фота: TYRONE SIU / Reuters / Forum

Асноўныя закалоты адбываліся на тэрыторыі Політэхнічнага інстытуту. Яшчэ на мінулым тыдні гэтую ВНУ ператварыліся ў новую арэну пратэстаў, накіраваных супраць адміністрацыі мегаполісу.

Мітынгі пратэсту ў Гон-Конгу накіраваныя супраць палітыкі Пекіну ў горадзе. Мітынгоўцы патрабуюць свабодных выбараў, незалежнага расследавання выпадкаў паліцэйскай жорсткасці, вызвалення актывістаў і адстаўкі кіраўніка адміністрацыі Гон-Конгу Кэры Лам, якую абвінавачваюць у празмернай блізкасці да ўладаў КНР.

  • Першапачаткова масавыя пратэсты ў Гон-Конгу былі выкліканы спробамі ўладаў прыняць папраўкі ў закон аб экстрадыцыі. Закон аб экстрадыцыі прадугледжваў магчымасць экстрадаваць жыхароў гораду нават у тыя краіны, з якімі ў Гон-Конгу няма пра гэта дагавора, у тым ліку ў мацерыковую частку Кітая. Сярод экстрадаваных маглі апынуцца ўцекачы з мацерыка, якія крытыкуюць кітайскія ўлады і якія хаваюцца ад пераследу ў Гон-Конгу. Мясцовыя жыхары ўспрынялі законапраект як спробу абмежаваць аўтаномію Гон-Конгу.
  • На фоне масавых пратэстаў улады Гон-Конгу спачатку спынілі разгляд законапраекту, а потым зусім яго адклікалі. Аднак цяпер пратэстоўцы патрабуюць незалежнага расследавання празмернага ўжывання сілы супраць удзельнікаў вулічных дэманстрацыяў, амністыі ўсіх арыштаваных пратэстоўцаў і ўвядзення дэмакратычны выбараў кіраўнікоў адміністрацыі.

Крывавыя пратэсты ў Гон-Конгу: сілавікі зноў выкарысталі зброю

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары