У Гомлі затрымалі Уладзіміра Няпомняшчых

Міліцыянты ў Гомлі затрымалі былога вылучэнца на прэзідэнцтва Уладзімера Няпомняшчых. Палітык заклікаў выбарнікаў на агітацыйную сустрэчу супраць Лукашэнкі, паведамляе «Радыё Свабода».

Уладзімір Няпомняшчых анансаваў сустрэчу з гамельчукамі па агітацыі супраць кандыдата на прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Акцыя распачалася а 12 гадзіне, але за 30 хвілінаў да сустрэчы Няпомняшчых затрымалі.

Нягледзячы на затрыманне сустрэча адбылася. Каля будынку, дзе ладзіцца мерапрыемства, дзяжураць міліцыянты, побач стаіць чырвоны мікрааўтобус з АМАПаўцамі.

Уладзіміра Няпомняшчых, адзінага з дзясяткаў кандыдатаў пратэсту Мікалая Статкевіча, ЦВК зарэгістравала патэнцыйным кандыдатам. Але палітык не збіраў подпісы, а выкарыстоўваў магчымасць легальна зладзіць пікеты.

Не задушыць, а абараніць. У міліцыі распавялі, навошта разганяюць пратэсты

СК belsat.eu

Hавiны