Гульня «Pokemon Go» на смартфоне
Услед за гульнёй «Pokemon Go» зʼявіўся новы від турызму.
У невялікімі фінскім горадзе Нільсія зладзілі аўтобусную экскурсію ў вялікі горад – для ахвотных лавіць пакемонаў.
У дзень экскурсіі месцы ў аўтобусе занялі 30 аматараў палявання на пакемонаў. Пераважна гэта былі дзеці і падлеткі, аднак сярод пасажыраў была нават адна пенсіянерка, якую ўнук угаварыў паехаць з ім.
Ідэя новага турыстычнага прадукту нарадзілася ў менеджара па маркетынгу фірмы-арганізатара Сініке Ахонен. Усё пасля таго, як дачка менеджара вярнулася з Хельсінкі на вакацыі і паскардзілася на малую колькасць «пакестопаў» у Нільсія. Пакестопы – абʼекты, размешчаныя ў грамадскіх месцах, якія даюць гульцу важныя і карысныя для хода гульні прадметы.
У кожным месцы, дзе спыняўся аўтобус, пакемонт-турысты выходзілі на гадзіну для палявання на японскіх магічных істот. У праграме туру былі прадугледжаныя перапынкі на абед ды на падзарадку тэлефонаў.
За дзень паездкі ўдзельнікі пабывалі ў некалькіх населеных пунктах.
Гід пакемон-туру паведаміў, што ўжо паступілі заявы на другую такую экскурсію, аднак пакуль невядома, ці стануць паездкі рэгулярнымі.