На Берасцейшчыне ў ДТЗ загінуў кіроўца


На 150 км аўтадарогі М1 «Берасце-Менск-мяжа РФ» каля 8 гадзінаў «Міцубісі» сутыкнуўся з грузавіком «Iveco». Кіроўца «Iveco» загінуў. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал прэс-сакратаркі МУС.

«Кіроўца аўтамабіля «Міцубісі», жыхар Менскай вобласці, 1978 года нараджэння, спыніўся перад нерэгуляваным пешаходным пераходам для пропуску пешахода. У момант прыпынку з ім здзейсніў сутыкненне грузавы аўтамабіль «Iveco» на польскай рэгістрацыі, пад кіраваннем берасцейца 1971 года нараджэння. У выніку сутыкнення на месцы аварыі загінуў кіроўца аўтамабіля «Iveco», – адзначылі ў міліцыі.

Вынік ДТЗ. Крыніца – t.me/pressmvd
Вынік ДТЗ. Крыніца – t.me/pressmvd

КА belsat.eu

Стужка навінаў