ААТ «Антопальская ватна-прадзільная фабрыка» выпусціла партыю вільготных антыбактэрыяльных сурвэтак для абцірання каровінага вымя, паведамляе sb.by.
Паводле выдання, на фабрыцы цяпер рэалізуецца некалькі інвестпраектаў. Сродкі на іх рэалізацыю ідуць з інавацыйнага фонду Берасцейскага аблвыканкаму.
Тэндэр на рэалізацыю першага праекту – вытворчасць вільготных сурвэтак – выйграла турэцкая фірма. У вытворчасці выкарыстоўваецца «толькі беларуская сыравіна», піша выданне.
ЮВ, belsat.eu