Міліцыя сустрэла пенсіянерку ўначы на ўзбочыне шашы. Як выявілася, жанчына вярталася з чарговага крадзяжу.
Праваахоўнікі даставілі 65-гадовую мясцовую жыхарку ў пастарунак. Да затрымання яна паспела пабываць у дачным кааператыве, дзе прайшлася па летніх дамках і гаспадарчых будынках да скрала ровар, ТБ-прыстаўку, будаўнічы інструмент, цвікі, аптэчку, а з лазні вынесла дубовы венік, шампунь, бальзам і крэм пасля галення.
Дабрушанка была пад судом больш за дзесяць разоў. Першы раз яе судзілі за крадзеж у 1989 годзе, апошні – у 2014-м.
У міліцыю ўжо звярнуліся чацвёра пацярпелых уладальнікаў рэчаў. Жанчыну арыштавалі ды распачалі крымінальную справу за крадзеж. Ёй пагражае да чатырох гадоў турмы.
ДР belsat.eu